Палітолаг: Орбан грае ролю Медзведчука
5- 20.12.2024, 16:46
- 5,952
Прэм'ер-міністр Вугоршчыны выступае ў ролі правакатара.
Ініцыятывы прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана ў замірэнні і абмене палоннымі не маюць ніякага значэння. Пра гэта «ОстроВу» распавёў украінскі палітолаг і дырэктар Цэнтра палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фясенка.
«Ініцыятывы Орбана не маюць ніякага значэння, ён выступае ў ролі правакатара. Гэта тая самая роля, якую адыгрываў Медзвядчук прыкладна 7 гадоў таму. Проста можна паглядзець і параўнаць: тады Медзвядчук з падачы Расеі прасоўваў вялікі абмен палоннымі, хаця існаваў механізм абмену паміж РФ і сепаратыстамі з аднаго боку і Украінай з другога. Як і зараз, існуе механізм абмену, таму не патрэбен Орбан. Ёсць механізм перамоў і ўзгадненняў, а Орбан тут залішні. Ён хоча сябе папіярыць і апаганіць украінскую пазіцыю. Гэта датычыцца і так званага замірэння. Мне здаецца, што Медзвядчук таксама прасоўваў ідэю каляднага замірэння, таму Крэмль проста ўзяў старую ідэю з Медзведчуком, а зараз замест яго выступае Орбан», – мяркуе ён.
Ён падкрэсліў, што такім чынам, Орбан хоча гучна скончыць старшынства Вугоршчыны ў ЕЗ.
«Ён таксама хоча прасунуць сябе як пасярэдніка, як удзельніка будучых перамоў і прасоўвае сябе як у дачыненнях з Крамлём, так і ў дачыненнях з Трампам. Але Украіна, і я думаю, Еўрапейскі Звяз будуць катэгарычна супраць гэтага. Нас такі пасярэднік не задавальняе. Акрамя таго, Орбан хоча такім чынам падняць сваю палітычную вагу дзякуючы гэтым гучным ініцыятывам, але ніякіх наступстваў гэта не будзе мець», - дадаў палітолаг.
«За гэтыя грошы шмат хто гатовы змяніць прафесію»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА
Мінлясгас не можа знайсці працаўнікоў на заробак 6 тысяч рублёў.
У Мінлясгасе Беларусі паведамілі, што там адбылася атэстацыя кіраўнікоў лясгасаў. Падчас сустрэчы з імі намеснік міністра здзівіўся, што ў Пухавіцкім лясгасе Менскай вобласці не могуць знайсці працаўнікоў на заробак 6 тысяч. рублёў.
Гаворка ідзе аб заробках аператараў лесанарыхтоўчай тэхнікі.
«За гэтыя грошы многія гатовыя змяніць прафесію. Дзе размяшчаеце вакансіі?», - здзівіўся першы намеснік міністра.
Аднак у адказ пачуў, што ахвотныя на такі заробак ёсць, а жылля ім няма. Таму пераехаць у гэты раён з іншых кандыдаты не могуць.