21 снежня 2024, Субота, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: У паўночнакарэйцаў быў такі ж загад, як і ў «вагнераўцаў»

6
The Times: У паўночнакарэйцаў быў такі ж загад, як і ў «вагнераўцаў»

Жаўнеры КНДР загінулі сотнямі ў Курскай вобласці РФ.

З'явіліся падрабязнасці таго, як раніцай 15 снежня Расея кінула сотні паўночнакарэйскіх жаўнераў на штурм уздоўж левага флангу абароны УСУ ў Курскай вобласці.

«Паўночнакарэйцы былі выкінутыя на нейтральную тэрыторыю яснай снежаньскай раніцай, не маючы ні прыкрыцця цемрай, ні, відаць, турботы сваіх генералаў. Апранутыя ў зялёную форму расейскага войска, карэйцы не спрабавалі шукаць хованкі і былі хутка заўважаныя на заснежаным полі ўкраінскім беспілотнікам», - піша The Times.

Як адзначыў ветэран бітвы за Бахмут, 35-гадовы афіцэр спецназа Віталь, мяркуючы з усяго, у карэйцаў быў такі ж просты загад «наступаць або памерці», як і ў «вагнераўцаў».

«Бачыць такую вялікую групу, якая рухаецца разам, было для нашых мінамётчыкаў і кулямётчыкаў нібыта сон. Я не ведаю, ці ўсе яны загінулі. Але скажам так, атака была спыненая даволі хутка», - адзначыў баец.

Паводле інфармацыі Пентагона, маладыя карэйцы загінулі сотнямі.

«Жудасныя фатаграфіі васковых трупаў, якія ляжаць на снезе, былі неўзабаве апублікаваныя ў сетцы. На адным з відэа было паказана, як расейскі жаўнер спрабуе спаліць твар мёртвага паўночнакарэйца, каб схаваць яго этнічную прыналежнасць», - гаворыцца ў публікацыі.

Нагадваецца, што ў Курскай вобласці знаходзіцца амаль 11 000 паўночнакарэйскіх жаўнераў, гатовых уступіць у бой.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках