20 снежня 2024, Пятніца, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз ракетны ўдар па Кіеве пашкоджаныя пасольствы некалькіх краін

20
Праз ракетны ўдар па Кіеве пашкоджаныя пасольствы некалькіх краін

МЗС Украіны апублікавала фота.

У Кіеве ў выніку ракетных абстрэлаў з боку РФ 20 снежня пашкоджанае памяшканне шэрагу пасольстваў у цэнтры сталіцы. Пра гэта на брыфінгу расказаў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі, яго транслявала Facebook-старонка МЗС.

Размова ідзе аб пасольствах Албаніі, Аргенціны, Палестыны, Паўночнай Македоніі, Партугаліі, Чарнагорыі. Ціхі паказаў фатаграфіі наступстваў абстрэлу.

«Сёння ў Кіеве ў выніку абстрэлу атрымалі пашкоджанні шэраг амбасадаў. Усе гэтыя пасольствы размешчаныя ў адным будынку, які атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Гэта пасольствы Албаніі, Аргенціны, Палестыны, Паўночнай Македоніі, Партугаліі і Чарнагорыі. У памяшканнях выбіты вокны, дзверы, фрагменты столяў. Гэта абсалютна варварскі напад з боку Расеі», - сказаў Ціхі.

Ён адзначыў, што ўдар па дыпламатычных установах усюды ў свеце ўважаюць за парушэнне ўсіх магчымых «чырвоных ліній» і парушэнне міжнародных правілаў.

Ціхі растлумачыў, што будынак на балансе генеральнай дырэкцыі па абслугоўванні дыпламатычных прадстаўніцтваў. З яго слоў, украінскі бок праводзіць ужо ацэнку ўзроўню пашкоджанняў і займаецца ліквідацыяй наступстваў гэтых пашкоджанняў.

Ён дадаў, што ніхто з дыпламатаў, якія працуюць у гэтых пасольствах, не пацярпеў.

«Суспільне» паказала фота, прадстаўленыя МЗС Украіны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках