УСУ магутна ўдарылі па месцах дыслакацыі расейскіх вайскоўцаў на Куршчыне
7- 20.12.2024, 23:07
- 10,102
Відавочцы апублікавалі відэа.
Удзень 20 снежня расейцы паведамілі аб абстрэле Курскай вобласці. Быў атакаваны горад Рыльск. «24 канал» сабраў дэталі.
Украінскі блогер і валанцёр Сяргей Сцярненка паведаміў, што ёсць траплянні па будынках, дзе размяшчаліся расейскія вайскоўцы. Гэта пацвердзіў кіраўнік украінскага Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка.
Акупанты ж сцвярджаюць, што пад абстрэл ракетамі патрапілі Дом культуры, аўтастанцыя, педагагічная вучэльня і школа №1. Зрэшты, на відэа, якое распаўсюджваюць расейскія СМІ, добра заўважна вайскоўцаў. Да таго ж Украіна б'е выключна па вайсковых аб'ектах - у адрозненне ад Расеі.
Як і заўсёды, расейцы паслужліва здымаюць наступствы нападу. Іх каментарыі непераўзыдзеныя. Напрыклад, у адным з ролікаў гучаць словы «Яшчэ гарачанькае!» Яны датычацца абломкаў ракеты.
За некалькі крокаў ад аўтара відэа чалавек цягне кавалкі металу з месца абстрэлу. «Простыя расейцы» не ўпершыню цягнуць металалом пасля нападаў.
Расейскія вайскоўцы таксама здымаюць наступствы ўдару.
Традыцыйна расейцы заяўляюць, што ўдар быў нанесены заходнімі ракетамі. Вось толькі не змаглі вызначыцца, гэта былі ATACMS ці HIMARS.
СМІ заяўляюць, што праз атаку ёсць загінулыя і параненыя.