21 снежня 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Трамп плануе прадаўжаць пастаўкі зброі Украіне

5
Financial Times: Трамп плануе прадаўжаць пастаўкі зброі Украіне

Абраны прэзідэнт ЗША падтрымлівае пазіцыю краінаў Захаду.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не мае намеру спыняць ваенную дапамогу Украіне. Ён хоча прадоўжыць пастаўкі зброі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Financial Times.

Выданне адзначае, што пра намеры Трампа прадаўжаць ваенную дапамогу Украіне заявілі тры неназваныя крыніцы.

Як піша FT, такі крок падтрымае іншыя краіны Захаду, якія глыбока занепакоеныя сваёй здольнасцю падтрымліваць і абараняць Украіну без падтрымкі Вашынгтона.

Таксама два суразмоўцы выдання расказалі, што Трамп хоча запатрабаваць ад краінаў NATO больш чым удвая павялічыць выдаткі на абарону. Цяпер краінам Альянсу неабходна вылучаць на абарону 2% ад ВУП на год, але абраны прэзідэнт ЗША хоча павялічыць гэты паказнік да 5%.

Характэрна, 2% ад ВУП на абарону вылучаюць толькі 23 з 32 чальцоў NATO.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках