На «Гомсельмашы» пастанавілі змагацца з заснулымі на працоўных месцах супрацоўнікамі
8- 20.12.2024, 21:57
- 5,016
Сон на працоўным месцы – траціна ўсіх парушэнняў на заводзе.
Сон на працоўным месцы (разам са спазненнямі і незахаваннем тэхналагічных перапынкаў) складае траціну ўсіх парушэнняў на заводзе «Гомсельмаш». Такія звесткі апублікавала заводская газета «Сельмашавец», піша «Флагшток».
У артыкуле пра парушэнні на заводзе прыводзіцца прыклад, што 7 лістапада ў 23.20 група хуткага рэагавання «Гомсельмаша» выявіла, што на працоўным месцы адсутнічалі два аператары кацельні ЦЭС.
Калі іх пачалі шукаць, то знайшлі супрацоўнікаў заснулымі ў гардэробе. Паводле інфармацыі выдання, супрацоўнікі самавольна ўладкавалі сабе ляжанкі і спалі.