Новае відэа прылёту балістыкі РФ па Кіеве: Відавочца зняў на камеру жудасны момант
7- 21.12.2024, 11:25
- 10,406
На кадрах – удар па бізнэс-цэнтры «Таронта».
Раніцай 20 снежня РФ атакавала ракетамі «Кінжал» і «Іскандэр» сталіцу Украіны Кіеў. Апублікаванае новае відэа гэтага страшнага моманту. Яго паспеў зняць на камеру відавочца, паведамляе Dialog.UA.
Больш за ўсё ад расейскага ракетнага нападу пацярпеў Галасееўскі раён украінскай сталіцы.
Там мэтай атакі РФ стаў бізнэс-цэнтр «Таронта», размешчаны побач з касцёлам Святога Мікалая. Будынкі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Менавіта прылёт па гэтым месцы зняў на відэа кіяўчук.
Вядома, што ў выніку гэтага нападу былі пашкоджаныя амбасады 6 краінаў: Албаніі, Аргенціны, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Партугаліі, а таксама прадстаўніцтва Палестынскіх тэрыторый. Усе яны размяшчаліся ў пацярпелым бізнэс-цэнтры.
У выніку расейскага ўдару балістыкай па Кіеве загінуў 1 чалавек, яшчэ 12 атрымалі раненні. Пашкоджаныя будынкі ў трох раёнах горада, згарэлі 5 аўтамабіляў, была перабітая цепламагістраль.