21 снежня 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака дронаў на Казань: Ёсць траплянне ў адзін з «хрыбтоў» расейскага ВПК

2
Атака дронаў на Казань: Ёсць траплянне ў адзін з «хрыбтоў» расейскага ВПК

Мясцовыя ўлады пацвердзілі прылёт па прадпрыемстве.

Раніцай 21 снежня расейцы заявілі пра напад дронаў на Казань. Там, сярод іншага, працуе парахавы завод, які з'яўляецца ключавым для ВПК РФ.

Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі (ЦСД) Андрэй Каваленка.

«У горадзе існуе Казанскі парахавы завод, які з'яўляецца адным з ключавых прадпрыемстваў расейскага ваенна-прамысловага комплексу, які спецыялізуецца на вытворчасці выбуховых рэчываў, ракетнага паліва і іншых кампанентаў, крытычна важных для войска РФ», – расказаў ён.

Чаму гэты завод важны

Як растлумачыў Каваленка, гэты завод выконвае функцыю забеспячэння расейскіх узброеных сілаў боепрыпасамі і матэрыяламі, неабходнымі для вырабу ракетаў розных класаў і прызначэнняў, уключаючы ракеты «Калібр», «Іскандэр» і інш.

«У агульнай колькасці Казанскі парахавы завод з'яўляецца адным з “хрыбтоў” расейскага ВПК, без якога серыйная вытворчасць боепрыпасаў была б немагчымай», – канстатавалі ў ЦСД.

Раніцай расейцы пажаліліся на напад дронаў на Казань.

Як пішуць расейскія СМІ са спасылкай на Мінабароны РФ, нібыта атакі на Казань ішлі ў тры хвалі з розных кірункаў.

Прэс-служба кіраўніка Татарстана Рустама Мініханава паведаміла, што, паводле аператыўнай інфармацыі, усяго зафіксаваныя 8 прылётаў, з іх адзін на прампрадпрыемства, адзін над ракой, 6 – на жылы масіў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках