«Вось ударыла, ажно машыну затрэсла!»
6- 21.12.2024, 12:47
- 7,828
З'явіліся відэа моманту трапляння БПЛА ў элітную шматпавярхоўку ў Казані.
Раніцай 21 снежня горад Казань, сталіца рэспублікі Татарстан у Расейскай Федэрацыі, зазнаў напад беспілотных лётных апаратаў. У сеціве актыўна распаўсюджваюцца новыя відэазапісы, якія зафіксавалі момант трапляння дронаў у жылыя дамы ў горадзе, піша «Обозреватель».
Так, расейскія медыя публікуюць кадры, на якіх можна ўбачыць траплянне ў чатырохпавярховы будынак, а таксама рэакцыю мясцовых жыхароў на гэтыя падзеі. У выніку трапляння пачаўся пажар.
На іншым відэа зафіксаваны момант, калі беспілотнік патрапіў у дах элітнага жылога комплексу пад назвай «Манхэтэн», пасля чаго ўспыхнуў агонь.
Выбухі выклікалі значны рэзананс сярод мясцовых жыхароў, бо падобныя інцыдэнты не тыповыя для Казані, якая знаходзіцца далёка ад лініі баявых дзеянняў. Сярод іншага, праз атаку беспілотнікаў мясцовыя ўлады ўжо скасавалі ўсю навагоднюю праграму ў Казані.