21 снежня 2024, Субота, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фіца паедзе да Пуціна праз адмову Украіны ў транзіце газу

24
Фіца паедзе да Пуціна праз адмову Украіны ў транзіце газу
РОБЕРТ ФІЦА

Пра гэта заявіў сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч.

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца 23 снежня выправіцца ў Расею для сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта заявіў сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч, падкрэсліўшы, што візіт звязаны са спыненнем транзіту расейскага газу праз Украіну з 1 студзеня 2025 года. Славакія, якая атрымлівае паліва па гэтым маршруце, занепакоеная наступствамі спынення паставак, растлумачыў Вучыч.

«Як мне неафіцыйна стала вядома, у панядзелак (23 снежня. – ТМТ) Фіца выправіцца да Пуціна як лідар краіны ЕЗ. Не варта тлумачыць, якую рэакцыю гэта выкліча сярод іншых лідараў, што яшчэ больш ускладняе сітуацыю», – адзначыў Вучыч, цытата паводле Pink TV.

20 снежня Роберт Фіца абвінаваціў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў спробе подкупу. Паводле словаў славацкага прэм'ера, у адказ на ягоную заўвагу, што Браціслава будзе страчваць блізу 500 мільёнаў еўраў штогод праз спыненне транзіту газу, Зяленскі нібыта спытаў, ці прагаласуе Славакія за ўступленне Украіны ў NATO, калі яму будзе дадзена 500 мільёнаў еўраў з замарожаных расейскіх актываў. «Я адказаў: “Ніколі!”» – заявіў кіраўнік славацкага ўраду.

Згодна з дамовай, заключанай у 2019 годзе, транзіт расейскага газу праз тэрыторыю Украіны павінен закончыцца ў канцы снежня 2024 года. Уладзімір Зяленскі раней неаднаразова заяўляў, што Кіеў не мае намеру прадаўжаць кантракт.

Са спыненнем транзіту праз Украіну з пяці даваенных маршрутаў паставак газу ў Еўропу ў «Газпрама» застанецца толькі адзін – «Турэцкая плынь». Прыпыненне ўкраінскага маршруту ў 2025 годзе прывядзе да страты расейскай кампаніяй блізу $5,3 млрд штогадовых прыбыткаў, калі зыходзіць з прагнознага экспартнага кошту Мінэканомікі РФ $350 за 1000 кубаметраў.

Энэргетычныя кампаніі і буйныя прамысловыя спажыўцы газу са Славакіі, Вугоршчыны, Аўстрыі і Італіі звярнуліся да Еўракамісіі з дэкларацыяй, якая заклікае знайсці спосаб падоўжыць транзіт газу праз Украіну. Аднак Еўракамісія неўзабаве паведаміла Bloomberg, што «не зацікаўленая ў прадаўжэнні транзіту расейскага газу праз Украіну». У ЕЗ мяркуюць, што рэгіён гатовы да спынення транзіту і мае альтэрнатыўныя крыніцы паставак.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках