СМІ: Па Кіеве ўдарылі ракетамі «Іскандэр» з паветранай прасторы Беларусі
51- 21.12.2024, 15:14
- 31,476
Блізу шасці ракетаў праляцелі над Гомельскім раёнам.
Для расейскага ракетнага ўдару па Кіеве была выкарыстаная паветраная прастора Беларусі: праляцелі як мінімум 5 ракетаў.
Раніцай 20 снежня Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі. Як паведаміў украінскі маніторынгавы канал Ukrainian Raccoon у каментары «Флагштоку», для гэтага была выкарыстаная паветраная прастора Беларусі.
Паводле звестак радыёлакацыйнага назірання ўкраінскага боку, ракеты праляцелі над Гомельскім раёнам:
«Прайшло 5-6 паветраных цэляў па такім маршруце».
Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта былі ракеты «Іскандэр», якія запускаліся з Бранскай вобласці.