21 снежня 2024, Субота, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскую амбасаду ў Вугоршчыне ўзначаліць «прафесар з акопаў»

4
Украінскую амбасаду ў Вугоршчыне ўзначаліць «прафесар з акопаў»

Ён добраахвотна пайшоў на фронт у лютым 2023 года.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прызначыў новага амбасадара Украіны ў Вугоршчыне. Ім стаў украінскі добраахвотнік з Закарпацця Фёдар Шандар.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ўказ №876.

Фёдар Шандар – украінец вугорскага паходжання родам з Закарпацкай вобласці. Ён добраахвотна пайшоў на фронт у лютым 2023 года, баец 101/1 Закарпацкай брыгады тэрытарыяльнай абароны.

Фёдар Шандар таксама з'яўляецца прафесарам Ужгарадскага нацыянальнага ўніверсітэта. У сеціве яго называюць «прафесарам з акопаў». Яшчэ ў 2022 годзе ў сеціве з'явіліся кадры, як Шандар у перапынках паміж баявымі вартамі чытае лекцыю сваім студэнтам проста з акопаў.

Пасада амбасадара Украіны ў Вугоршчыне заставалася вакантнай з ліпеня 2022 года на фоне складаных стасункаў паміж краінамі. У ліпені 2022 года Уладзімір Зяленскі звольніў з гэтай пасады Людмілу Непоп.

У жніўні 2023 года Вугоршчына паведаміла, што зацвердзіла кандыдатуру Фёдара Шандара на пасаду новага амбасадара Украіны.

Сёння Уладзімір Зяленскі звольніў і прызначыў шэраг амбасадараў. Так, пасады страцілі амбасадары ў Славеніі, Літве, Японіі і Кітаі. Таксама з пасады сталага прадстаўніка Украіны пры ААН звольнілі Сяргея Кісліцу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках