21 снежня 2024, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Паўночнакарэйскія войскі сталі праблемай для Пуціна

9
The Telegraph: Паўночнакарэйскія войскі сталі праблемай для Пуціна

Надзеі Крамля не спраўдзіліся.

Паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын перадаў расейскаму калегу 11-тысячную групоўку войскаў для дапамогі ў вайне супраць Украіны.

Гэты момант павінен быў умацаваць сувязі паміж Масквой і Пхеньянам, але замест гэтага павярнуўся вельмі вялікімі праблемамі.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле The Telegraph. Паўночнакарэйскія салдаты былі задзейнічаныя ў баях у Курскай вобласці Расеі.

Надзеі Крамля на тое, што яны стануць пераломнай сілай на гэтым адрэзку фронту, не спраўдзіліся.

Іх кідаюць на суіцыдальныя штурмы ў якасці «гарматнага мяса», што чакана паварочваецца поўным разгромам.

«Стасункі паміж Пуціным і Кім Чэн Ынам былі акропленыя крывёй на гэтым тыдні, калі з'явіліся першыя сведчанні пра страты войскаў КНДР на полі бою… 11-тысячная групоўка КНДР, замест чаканага ўзмацнення расейскіх сілаў, стварае сур'ёзныя праблемы для абодвух бакоў. Паўночнакарэйскія салдаты, не маючы досведу ў сучаснай вайне, сутыкаюцца з высокімі стратамі. Ужо больш за 100 з іх загінулі, а блізу 1 000 атрымалі раненні», – гаворыцца ў артыкуле.

Адна з першых і самых галоўных праблемаў, з якой сутыкнуліся расейцы ва ўзаемадзеянні з войскамі КНДР, – гэта моўны бар'ер.

Выпадкі недастатковага разумення прывялі да канфліктаў і першых стратаў яшчэ да таго, як паўночнакарэйцаў дапусцілі да баявых дзеянняў. Як паведамляецца, нягледзячы на цяжкасці, Пхеньян мае намер скіраваць на дапамогу расейцам дадатковыя групоўкі салдатаў.

Кім Чэн Ын асабіста кантралюе іх падрыхтоўку да баявых дзеянняў. Тым не менш інтэграцыя паўночнакарэйцаў у расейскае акупацыйнае войска адбываецца з вялікімі складанасцямі.

Камандзіры УС РФ не хочуць працаваць з салдатамі КНДР і скардзяцца на дадатковую нагрузку на рэсурсы.

Спроба Расеі выкарыстоўваць паўночнакарэйскія войскі замест узмацнення ўласных сілаў павярнулася новымі выклікамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках