На парахавым заводзе ў Казані працягваюць грымець выбухі: што вядома
14- 21.12.2024, 17:24
- 25,418
Выбухі пачаліся пасля атакі БПЛА.
У расейскай Казані пасля ранішняй атакі дронамі з тэрыторыі парахавога завода даносяцца выбухі, паведамляе расейскі Telegram-канал ASTRA са спасылкай на мясцовых жыхароў.
Са слоў відавочцаў, выбухі пачаліся з моманту атакі БПЛА. Пры гэтым на прадпрыемстве заявілі аб планавых выпрабаваннях, якія нібыта працягнуцца да 16:00.
"Мясцовыя ўлады ўвялі рэжым НС для органаў улады і падраздзяленняў МНС", - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка заявіў, што Казанскі парахавы завод з'яўляецца адным з «хрыбтоў» расейскага ВПК, без якога серыйная вытворчасць боепрыпасаў была б немагчымая.
"У Казані ёсць парахавы завод, які з'яўляецца адным з ключавых прадпрыемстваў расейскага вайскова-прамысловага комплексу, які спецыялізуецца на вытворчасці выбуховых рэчываў, ракетных паліваў і іншых кампанентаў, крытычна важных для войска Расеі. Гэты завод выконвае функцыю забеспячэння расейскіх узброеных сіл боепрыпасамі і матэрыяламі, неабходнымі для вырабу ракет розных класаў і прызначэнняў, уключаючы ракеты "Калібр", "Іскандэр" і іншыя", - адзначыў ён.