Расейская СПА збіла свой гелікоптэр
15- 21.12.2024, 18:59
- 17,622
Ніхто з экіпажа гелікоптэра не выжыў.
Расейская супрацьпаветраная абарона 18 снежня збіла свой чарговы гелікоптэр. На месца падзення судна выехала спецыяльная камісія для высвятлення абставін.
Пра гэта паведамляюць расейскія мілітарысцкія тэлеграмы-каналы.
Паблікі зазначаюць, што ніхто з экіпажа гелікоптэра не выжыў. Папярэдне вядома, што яго збіў расейскі зенітны ракетны комплекс.
«Спіце спакойна, браты... Папярэдне - наш ЗРК. Камісія выехала, будуць разбірацца», - гаворыцца ў паведамленні.
Які тып судна знішчылі і дзе менавіта - не ўдакладняюць.