Беларусы расказалі, які падарунак ад работадаўцаў хочуць атрымаць
6- 21.12.2024, 19:38
- 2,346
Самыя непапулярныя варыянты - брэндаваныя сувеніры.
Напярэдадні навагодніх свят сайт rabota.by правёў апытанне супрацоўнікаў беларускіх кампаній, каб высветліць, якія падарункі яны чакаюць ад працадаўцаў і ці хочуць адзначаць Новы год з калегамі, піша office life .
Як выявілася, большасць апытаных (82,9%) хацелі б атрымаць ад наймальніка грашовую прэмію да Новага года.
Прыкладна чвэрць разлічвае на нейкія дыхтоўныя і карысныя падарункі, а кожны пяты - на сертыфікаты ў спа, фітнэс, забаўкі.
Менш за 15% хацелі б атрымаць салодкія падарункі для сваіх дзяцей.
Самыя непапулярныя варыянты - брэндаваныя сувеніры ад кампаніі (менш за 10%) і цукеркі, садавіна, шампанскае (усяго толькі 5,9%).
Цікава, што больш за траціну апытаных не пойдуць на навагодні карпаратыў. Самым папулярным тлумачэннем гэтага стала жаданне правесці час з сям'ёй (42% апытаных) і нежаданне марнаваць грошы на карпаратыў (35,9%).
На думку ўдзельнікаў апытання, самае важнае на карпаратыве - гэта магчымасць пагутарыць з калегамі ў непрацоўнай атмасферы, смачная ежа і напоі, а таксама цікавая праграма.
У апытанні ўзялі ўдзел 1692 супрацоўнікі розных кампаній.