Анапа тоне ў мазуце
23- 21.12.2024, 20:21
- 21,022
Расейцы не спраўляюцца з экалагічнай катастрофай.
Анапа, адзін з самых вядомых чарнаморскіх курортаў Расеі, працягвае тануць у мазуце пасля катастрофы двух расейскіх танкераў у Керчанскай пратоцы. Эколагі папярэджваюць, што наступствы разліву мазуту могуць быць заўважныя цягам 10 гадоў, піша «Диалог».
У Сетцыі з'явіліся новыя кадры з анапскіх пляжаў, дзе мазут пракраўся ў пясок на паўметра і больш, а яго ўтылізацыя не арганізаваная.
«Вось тут добра бачны маштаб трагедыі. Гэта ўжо слоены пірог атрымліваецца - з мазуту і пяску. Паглядзіце, на якую глыбіню ён ужо пракраўся. Даводзіцца здымаць пласт пяску сантыметраў 50-60», - заяўляе голас за кадрам у адным з відэаролікаў.
На кадрах можна ўбачыць вялікую колькасць сабранага ў мяшкі мазуту. Аднак праз недахоп тэхнікі гэтыя мяшкі своечасова не вывозяцца, у выніку чаго мазут пад уздзеяннем сонечных прамянёў пачынае працякаць і зноў пападае ў пясок.
«Гэта ўсё пахаваецца, і будзе выходзіць гадамі. Патрэбная тэрмінова тэхніка», - кажа мужчына на іншым відэа, дэманструючы пласты мазуту.
Таксама маштаб катастрофы добра бачны на спадарожнікавых здымках. Плошча забруджвання мазутам берагавой лініі на Кубані павялічылася да 54 кіламетраў.