22 снежня 2024, Нядзеля, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыён выставілі самы дарагі BMW у гісторыі

1
На аўкцыён выставілі самы дарагі BMW у гісторыі

Легендарнае аўто з 50-х.

У Парыжы на аўкцыён RM Sotheby's выстаўлены кабрыялет BMW 507 1958 года. За знакамітае спартовае аўто плануюць атрымаць да 2 мільёнаў еўраў, піша «Фокус».

Такі кошт BMW 507 не дзівіць, бо спорткар вельмі шануецца калекцыянерамі. Гэта самы дарагі BMW у гісторыі - часам кошт гэтых аўто дасягае нават 3-4 мільёнаў еўраў.

Усяго вырабілі 252 родстэра BMW 507. Сярод іх уладальнікаў былі Элвіс Прэслі і чэмпіён Формулы-1» і мотагоншчык Джон Сертыс.

Менавіта гэта аўто другой серыі патрапіла на Кубу. У 80-х яго выкупілі, перавезлі ў Нямеччыну і рэстаўравалі на працягу шасці гадоў. У камплекце з аўто прадаецца апцыянальны здымны дах з металу, а таксама запасныя бензабакі і кузаўныя панэлі.

Спорткар BMW 507 адрозніваецца элегантным дызайнам, які распрацаваў граф Альбрэхт фон Герц. Двухмесны родстэр абсталяваны 3,2-літровым V8 магутнасцю 150 к. с. і 4-ступеністай механічнай КПП. Аўто здольна разагнацца да сотні за 11,1 сек з і развіць 196 км/г.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках