22 снежня 2024, Нядзеля, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Грузіі прыстрашыў прэзідэнтку турмой

9
Прэм'ер Грузіі прыстрашыў прэзідэнтку турмой
Саламэ Зурабішвілі

Калі палітык застанецца на пасадзе.

Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ заявіў, што прэзідэнтцы Саламэ Зурабішвілі давядзецца пайсці з пасады пасля заканчэння кадэнцыі. Ён прыстрашыў яе турмой у выпадку непадпарадкавання.

Пра гэта паведамляе Sova са спасылкай на заяву Кабахідзэ.

Ён заявіў, што Зурабішвілі «не засталося і тыдня» на пасадзе прэзідэнта Грузіі, таму прэм'ер «парэкамендаваў» ёй не сустракацца з апазіцыяй і ўстрымацца ад абвяшчэння новых парламенцкіх выбараў.

«Праўда, некаторыя еўрапейскія палітыкі і афіцыйныя асобы кажуць, што шмат што можа адбыцца да 29 снежня (тэрмін заканчэння паўнамоцтваў Зурабішвілі, - рэд.), але я запэўніваю вас, што адбудзецца не так шмат», - сказаў Кабахідзэ.

Кіраўнік грузінскага ўраду прыстрашыў прэзідэнтку на выпадак, калі яна не пакіне пасаду.

«Паглядзім, дзе яна працягне жыць – за кратамі ці на волі. Я думаю, у яе дастаткова падстаў не парушаць нормы Крымінальнага кодэкса», - заявіў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках