Расейцы зноў расстралялі групу ўкраінскіх палонных
6- 22.12.2024, 15:14
- 8,786
Акупанты пазбавілі жыцця пяцярых вайскоўцаў.
Расейскія войскі зноў расстралялі групу ўкраінскіх палонных. Акупанты пазбавілі жыцця пяцярых вайскоўцаў.
Аб гэтым піша РБК-Украіна са спасылкай на заяву ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Дзмітрыя Лубінца.
«110 АМБР ім. генерал-харунжага Марка Бязручкі распаўсюдзіла відэа з чарговым злачынствам расейцаў - расстрэлам ваяроў, якія здаліся ў палон», - распавёў ён.
З відэа,са слоў Лубінца, бачна, як расейскія салдаты расстралялі пяцярых украінскіх палонных абаронцаў.
«Паведамлю пра гэты факт ААН і МКЧК. Расейскія ваенныя злачынцы, якія расстрэльваюць украінскіх ваеннапалонных, павінны паўстаць перад міжнародным трыбуналам і панесці самае суровае пакаранне, прадугледжанае законам! - Заклікаў амбудсмэн.