Ганьба і здрада: у Славакіі раскрытыкавалі Фіцо за візіт да Пуціна
9- 23.12.2024, 10:13
- 9,426
Лідары апазіцыі адрэагавалі.
Сустрэчу славацкага прэм'ер-міністра Робэрта Фіцо з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным раскрытыкавалі ў самой Славакіі.
Як паведаміла выданне aktuality.sk, лідар апазіцыйнай партыі «Прагрэсіўная Славакія» Міхал Шымечка назваў гэты візіт ганьбай для краіны і здрадай нацыянальным інтарэсам.
«Калі б прэм'ер сапраўды быў занепакоены транзітам газу, ён мусіў весці перамовы з украінскімі ўладамі, а не рабіць Славакію інструментам расейскай прапаганды», - выказаўся ён.
А чалец прэзідэнцтва PS і былы кіраўнік дыпламатыі Іван Корчак назваў паездку Фіцо паваротнай у славацкай замежнай палітыцы.
«Пасля няўдачы ў Брусэлі на саміце ЕЗ, калі ніхто не падтрымаў ягоную просьбу захаваць транзіт газу праз Украіну, прэм'ер паехаў стаяць побач з расейскім прэзідэнтам. Гэта здрада супольнікаў і Славакіі, гэта разрыў у нашай замежнай палітыцы, на які прэм'ер-міністр не мае мандата», - выказаў меркаванне Корчак.