«У Трампа ўсе карты на руках»
6- 23.12.2024, 15:57
- 12,426
УСУ нанеслі сур'ёзны ўдар па іміджы Пуціна.
Якім гэта быў год для Украіны і свету? Што чакае нас у наступным 2025 годзе? Сайт Charter97.org падводзіць вынікі года з дырэктарам Цэнтра даследаванняў нацыянальнай стойкасці ў Кіеве, экс-дарадцам пасольства Украіны ў Канадзе і Кеніі Алегам Белаколасам:
- Гэты год для Украіны быў няпростым, мякка кажучы. Вайна працягваецца, і з ёй працягваюцца гэтыя барбарскія атакі, якія прыводзяць да разбурэнняў і гібелі цывільнага насельніцтва. Вось зараз мы з вамі размаўляем, а ў Кіеве гучыць чарговая паветраная трывога.
- Якія дасягненні Украіны на дыпламатычным і ваенным фронце вы б адзначылі як самыя значныя?
- З пункту гледжання замежнай палітыкі, паспяховай была Курская аперацыя. Яна натхніла многіх. Не толькі ва Украіне, але і нашых сяброў за мяжой. Аперацыя працягваецца, але ўжо можна сказаць, што быў нанесены сур'ёзны ўдар па іміджы Пуціна.
Калі казаць пра ваенныя аспекты, то я меркаваў, што гэта будзе год вайны дронаў, так яно і атрымалася. Украіна мэтанакіравана ажыццяўляла ўдары, хачу падкрэсліць, што менавіта па вайковай інфраструктуры, якая падтрымлівала расейскую ваенную машыну.
Што да поспехаў у знешняй палітыцы, гэта заўсёды складана ацэньваць. Калі гавораць гарматы, дыпламаты, як правіла, гавораць у паўтоны. Сёння асноўнымі дыпламатамі Украіны з'яўляюцца нашы вайскоўцы на фронце.
Актыўна працягвалася праца з нашымі супольнікамі для залучэння дадатковых фінансавых сродкаў і вайсковай дапамогі. Хаця, вядома, мы атрымлівалі дапамогу не ў тым аб'ёме і не з той хуткасцю, якую б хацелі. Тым не менш, гэта факты, якія нельга ігнараваць.
Варта адзначыць і шэраг паспяховых мерапрыемстваў нашай вайсковай выведкі. Яны праводзілі паспяховыя аперацыі на тэрыторыі Расеі, якія мелі прыкметны знешні рэзананс, са знакам плюс для Украіны.
- Каго б вы маглі б назваць галоўным героем гэтага года?
- Я б адзначыў тут абранага прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа. Паглядзім, з якім знакам ён увойдзе ў далейшую гісторыю, але ён перамог на выбарах, якія былі напружаныя як для дэмакратаў, так і для рэспубліканцаў. У Трампа зараз усе карты на руках, ён узначальвае выканаўчую ўладу.
Абедзве палаты Кангрэса кантралююць рэспубліканцы, у асноўным яны будуць фармаваць бюджэт на 2025-2026 фінансавы год. Таму ў Трампа тут шырокае поле для манеўраў як у знешняй, так і ва ўнутранай палітыцы. Я не ведаю, наколькі можна назваць яго гераічным, але гэта дакладна чалавек года.
- Многія чакаюць ад 2025-га года, што менавіта ён прынясе заканчэнне вайны. Як вы мяркуецуе, якія ключавыя фактары могуць паўплываць на зыход вайны і на стабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне?
- Разумееце, тут складана пакуль сказаць. Наколькі я бачу з выказванняў Трампа і ягоных блізкіх дарадцаў, канчатковага плана ў адміністрацыі пакуль няма.
Я звярнуў увагу на словы спадара Кіта Келога (спецыяльны прадстаўнік ЗША ў справах Украіны - рэд.), які заявіў, што ў наступным годзе, у студзені, ён з місіяй наведае Кіеў. То бок ім трэба сабраць максімум інфармацыі, пачуць, што думае ўкраінскі бок, каб падрыхтаваць нейкі план. Толькі пасля гэтага яны змогуць прапанаваць прэзідэнту ЗША пэўны план з канкрэтнымі крокамі і часовымі рамкамі. Пакуль працэс выглядае менавіта так.