Латвія паведаміла Менску пра ліміт на паліва ў баках аўтамабіляў з Беларусі
1- 23.12.2024, 21:02
- 1,706
У баку транспарту, які ўязджае ў Латвію, павінна быць не больш за 200 літраў паліва.
Афіцыйная Рыга паведаміла Беларусі пра ліміт паліва ў баках аўтамабіляў з Беларусі. Аб увядзенні латвійскім бокам новых правілаў паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале Мытнага камітэта Беларусі.
Ужо 1 студзеня 2025 года Латвія абмяжоўвае ўвоз паліва для грузавых аўтамабіляў, якія прыбываюць у краіну.
"У баку транспарту, які ўязджае ў Латвію, павінна быць не больш за 200 літраў паліва", - канстатавалі ў ДМК Беларусі.
У выпадку, калі агульны аб'ём паліва будзе перавышаць названыя 200 літраў, то ўезд аўтамабілям будзе забаронены.
Адзначаецца таксама, што новыя нарматывы, якія ўводзяцца з 1 студзеня 2025 года, будуць распаўсюджвацца на камерцыйныя транспартныя сродкі са стандартнымі паліўнымі бакамі, якія ўязджаюць у Латвію з трэцяй краіны.