25 снежня 2024, Серада, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тавары Liqui Moly і Nivea у Беларусі зноў пад забаронай

10
Тавары Liqui Moly і Nivea у Беларусі зноў пад забаронай

Іх увоз забаронены да канца 2025 года.

Саўмін Беларусі падоўжыў забарону на ўвоз тавараў Liqui Moly і Nivea да канца 2025 года. Гэта вынікае з пастановы беларускага ўрада №993 ад 20 снежня 2024 года. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым партале.

У дакуменце сказана пра пастанову прадоўжыць да 31 снежня 2025 года ўключна дзеянне пунктаў 2 і 4 пастановы Савета міністраў нумар 240 ад 23 красавіка 2021 года. Гэта значыць, што ўвоз тавараў брэндаў Liqui Moly, Skoda Auto, Beiersdorf (Nivea) будзе дзейнічаць да канца 2025 гады.

Нагадаем, што ў пачатку 2021 года ўрад Беларусі прыняў пастанову ўвесці забарону на ўвоз хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі Liqui Moly, аўтамабіляў Skoda Auto, парфумерыі, сродкаў гігіены, вырабаў і пластмас кампаніі Beiersdorf, у тым ліку прадукцыю марак Nivea, Eucerin, La Prairie, Florena ды іншых.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках