Выпускнік вінаваты дзяржаве 5000 рублёў за размеркаванне
3- 24.12.2024, 20:02
- 5,966
У суд падаў каледж.
Выпускнік з Асіповіцкага раёна скончыў каледж, пачаў працу паводле размеркавання – і цяпер вінны дзяржаве 5000 рублёў. Падрабязнасці расказалі ў пракуратуры.
Адзначаецца, што малады чалавек атрымаў спецыяльнасці трактарыста-машыніста і слесара сельгасмашынаў, пасля выпуску яго размеркавалі на адно з аграрных прадпрыемстваў у Асіповіцкім раёне.
– Ён павінен быў адпрацаваць адзін год, аднак працаваў там толькі 7 месяцаў і быў звольнены за прагулы, – паведамляюць ва ўстанове.
Каледж падаў у суд праз адмову выпускніка добраахвотна пакрыць выдаткі на ягонае навучанне.
Суд пастанавіў спагнаць з выпускніка выдаткі на ягонае навучанне, – гэта больш за 5000 рублёў.