Пасланнік Трампа датычна Украіны выключыў паўтарэнне менскіх пагадненняў.
18- 24.12.2024, 21:19
- 7,098
Пагадненні ў Менску «з трэскам праваліліся».
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча дамагчыся дамоўленасцяў паміж Расеяй і Украінай, якія забяспечаць справядлівы і доўгатэрміновы мір, заявіў у эфіры Fox Business будучы спецпасланнік амерыканскага лідара датычна Украіны Кіт Келаг.
Падобныя спробы рабіліся ў мінулым, сказаў Келаг, нагадаўшы пра менскія пагадненні, якія «з трэскам праваліліся». Трамп не дапусціць паўтарэння гэтай сітуацыі, упэўнены ён.
«Прэзідэнт разумее важнасць стасункаў са сваімі хаўруснікамі, а таксама з Уладзімірам Пуціным. Ён – той, хто можа давесці гэта да канца, і я сапраўды веру, што ён гэта зробіць у даволі недалёкай будучыні», – сказаў спецпасланнік.