25 снежня 2024, Серада, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала мільярд даляраў ад замарожаных актываў РФ

2
Украіна атрымала мільярд даляраў ад замарожаных актываў РФ

Гэта першы транш з запланаваных 20 мільярдаў.

Украіна атрымала ад Злучаных Штатаў мільярд даляраў за кошт прыбыткаў ад замарожаных расейскіх актываў, паведаміў у аўторак, 24 снежня, у сваім Telegram-канале прэм'ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль. «Гэта першы транш з запланаваных 20 млрд даляраў, якія Злучаныя Штаты гатовыя вылучыць за кошт выкарыстання заблакаваных расейскіх актываў у рамках ініцыятывы G7», – растлумачыў ён.

Шмыгаль падзякаваў ЗША і Сусветнаму банку за «важны крок на шляху да справядлівасці».

«Мы спадзяемся, што ўсе суверэнныя расейскія актывы будуць канфіскаваныя і накіраваныя на аднаўленне Украіны», – дадаў украінскі палітык.

У першай палове снежня 2024 года Мінфін ЗША паведаміў пра вылучэнне Кіеву крэдыту 20 млрд даляраў, які будзе пагашаны за кошт прыбыткаў ад замарожаных актываў Расеі, піша «Нямецкая хваля».

Такую пастанову міністэрства прыняло ў рамках ініцыятывы вылучэння Украіне крэдыту памерам блізу 50 млрд даляраў ад краінаў «вялікай сямёркі» (G7). У канцы кастрычніка 2024 года міністры фінансаў краінаў-чальцоў «сямёркі» ўзгаднілі «тэхнічную пастанову, якая забяспечвае паслядоўнасць, каардынацыю, справядлівае размеркаванне крэдытавання і салідарнасць паміж усімі партнёрамі G7» у пытанні крэдытавання Украіны.

Вылучаныя Кіеву грошы павінны пайсці на эканамічную і ваенную падтрымку Украіны, а таксама на аднаўленне краіны пасля вайны, адзначылі ў «вялікай сямёрцы». «Наша мэта – пачаць выплачваць сродкі да канца года», – адзначаецца ў заяве, апублікаванай на сайце італьянскага ўраду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках