26 снежня 2024, Чацвер, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі, што можа азначаць поцяг да маянэзу

12
Навукоўцы расказалі, што можа азначаць поцяг да маянэзу

На гэтую смакавую звычку варта звярнуць увагу людзям старэйшага веку.

Навукоўцы з Тэбрызскага ўніверсітэта медыцынскіх навук знайшлі сувязь паміж спажываннем аліўкавага алею і маянэзу з хваробай Паркінсана. Даследаванне апублікаванае ў навуковым часопісе Nutritional Neuroscience (NutNeuro).

Хвароба Паркінсана – хранічны і прагрэсавальны неўралагічны разлад, выкліканы стратай выпрацоўкі дафаміну нейронамі. Захворванне выяўляецца ў выглядзе трэмару, цягліцавай скаванасці, запаволенасці рухаў і цяжкасцяў з раўнавагай. Яно таксама ўключае такія сімптомы, як дэпрэсія, парушэнні сну, запоры і кагнітыўныя змены.

У даследаванні задзейнічалі 120 пацыентаў з хваробай Паркінсана і 50 здаровых людзей ва ўзросце ад 40 да 80 гадоў. Удзельнікі запоўнілі анкету са 147 пунктаў пра частату спажывання ежы, якая дазволіла даследнікам ацаніць спажыванне розных відаў алеяў у іх рацыёне.

Вынікі паказалі, што пацыенты з хваробай Паркінсана спажывалі менш гідрагенізаваных раслінных алеяў, але больш негідрагенізаваных раслінных алеяў, аліўкавага алею і маянэзу.

Было выяўлена, што пацыенты з цяжэйшымі сімптомамі хваробы Паркінсана спажывалася больш жывёльных тлушчоў і сметанковага масла.

Аднак спажыванне аліўкавага алею, маянэзу і гідрагенізаваных або негідрагенізаваных алеяў у цэлым не было звязана з цяжкасцю сімптомаў хваробы Паркінсана.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках