26 снежня 2024, Чацвер, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Многія славакі ўважаюць прэм'ера Фіца за здрадніка

17
Многія славакі ўважаюць прэм'ера Фіца за здрадніка
Роберт Фіца

Апазіцыя крытыкуе кіраўніка ўраду за сустрэчу з Пуціным.

22 снежня прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца наведаў Маскву і сустрэўся з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Паводле словаў Фіца, у «доўгай» размове з Пуціным яны «абмяняліся меркаваннямі наконт таго, што адбываецца ва Украіне» і «пра стасункі паміж Славакіяй і РФ», паведамляе «Польскае радыё».

Славацкая апазіцыйная партыя «Свабода і салідарнасць» раскрытыкавала сустрэчу Фіца з Пуціным. Яе старшыня Браніслаў Грулінг

«Мы кажам Уладзіміру Пуціну і ўсім прарасейскім палітыкам, што Роберт Фіца не прамаўляе ад імя ўсёй нацыі», – дадаў Грюлінг.

У сталіцы Славакіі Браціславе людзі выйшлі на вуліцы на мітынг пратэсту супраць візіту Фіца ў РФ. Дэманстранты трымалі ў руках банеры з надпісамі ў падтрымку Украіны. На адным з плакатаў было напісана «Спыніце Пуціна!», на іншым «Пахне здрадай».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў візіт Фіца да Пуціна. Паводле ягоных словаў, Масква дае значныя зніжкі Фіца, але плаціць за іх Славакія – суверэнітэтам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках