Навукоўцы: Футбол прадэманстраваў неймаверную эвалюцыю
1- 25.12.2024, 14:12
- 2,308
За апошнія дзесяцігоддзі гульня як у мужчынаў, так і ў жанчынаў стала больш хуткай, складанай і патрабавальнай.
Футбол, асабліва на ўзроўні фіналаў чэмпіянатаў свету FIFA, прадэманстраваў неймаверную эвалюцыю. Апублікаванае ў канцы 2024 года ў International Journal of Performance Analysis in Sport даследаванне паказала: за апошнія дзесяцігоддзі гульня як у мужчынў, так і ў жанчынаў стала больш хуткай, складанай і патрабавальнай, піша Techinsider.
Прафесар Кевін Нортан з UNSW Sydney, Аўстралія, прааналізаваў 24 фінальныя матчы чэмпіянатаў свету, выявіўшы ключавыя змены ў хуткасці гульні, стратэгіі перадачаў і агульным узроўні інтэнсіўнасці.
Як змяніліся футбалісты з XX стагоддзі
Новы аналіз ахапіў 15 мужчынскіх і 9 жаночых фіналаў чэмпіянатаў свету.
Даследаванне выявіла, што хуткасць руху мяча ў абодвух выпадках павялічваецца. Пры гэтым у жанчынаў паказнік расце хутчэй, чым у мужчынаў.
Таксама расце адсотак часу для паўзаў у гульні. Гэта, як мяркуе прафесар Кевін Нортан, дапамагае гульцам аднаўляцца і падтрымліваць высокі тэмп гульні.
Між тым перадачы сталі асноўным інструментам стратэгій розных камандаў. Сучасныя футбалісты павінны валодаць не толькі хуткасцю, але і здольнасцю прымаць імгненныя пастановы ва ўмовах шчыльнай абароны, – адзначылі навукоўцы з Аўстраліі.
Здольнасць прымаць імгненныя пастановы патрабуе выключных навыкаў валодання мячом і дакладнасці пасаў нават на высокай хуткасці.
Як правялі даследаванне:
Прафесар Нортан прагледзеў гістарычныя відэазапісы з дапамогай кампутарнай тэхналогіі для адсочвання і колькаснай адзнакі заканамернасцяў сярод гульцоў, выкарыстоўваючы «рэтраспектыўны карэляцыйны дызайн».
Паведамляецца, што новае даследаванне заснаванае на папярэднім аналізе прафесара Нортана фінальных гульняў мужчынскіх чэмпіянатаў свету ў футболе ў 1966–2010 гадах.
Жанчыны ў футболе
Паказнікі перадачы мяча ў жаночым футболе набліжаюцца да мужчынскіх, што адлюстроўвае рост прафесіяналізму і трэніровачных стандартаў у жаночых камандах, – падкрэслівае прафесар Кевін Нортан.
Так, асаблівую ўвагу ў новым даследаванні аддалі эвалюцыі жаночага футболу. Раней недаацэнены, сёння жаночы футбол дэманструе імклівае развіццё: тактыка, інтэнсіўнасць і стыль гульні жанчынаў становяцца падобнымі да мужчынскіх.
Заходнія спецыялісты заўважаюць: прафесіяналізацыя жаночага футболу ідзе па паспяховым шляху, дазваляючы гульцам розных палоў станавіцца больш хуткімі і тэхнічна мацнейшымі.
Тым не менш рост інтэнсіўнасці нясе ў сабе не толькі перавагі.