26 снежня 2024, Чацвер, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы расказалі, які падарунак хацелі б атрымаць ад працадаўцы на Новы год

7
Беларусы расказалі, які падарунак хацелі б атрымаць ад працадаўцы на Новы год

І здзівілі адказамі на пытанне пра карпаратыў.

Партал rabota.by напярэдадні Новага года надумаў пацікавіцца ў супрацоўнікаў беларускіх кампаній, ці збіраюцца яны на карпаратыў і які падарунак хацелі б атрымаць ад працадаўцы. У апытанні паўдзельнічалі 1692 чалавекі. Высветлілася, што павесяліцца перад святам з калегамі хочуць далёка не ўсе. А вось з прэзентамі ад наймальніка ўсё прасцей.

Пайсці сёлета на навагодні карпаратыў плануюць 46,1 адсотка апытаных, 35,6 адсотка адказалі, што аддаюць перавагу таму, каб праігнараваць мерапрыемства. 16,6 адсотка ў ліку тых, хто сумняваецца і на момант анкетавання яшчэ не вызначылі, як быць. Ну і 1,7 адсотка рэспандэнтаў выбралі варыянт «іншае».

На ўдакладненне, чаму людзі не хочуць пабыць перад Новым годам з калегамі, тыя, хто адмовіўся, назвалі некалькі варыянтаў. Самы папулярны – жаданне правесці больш часу з сям'ёй. Таксама рэспандэнты тлумачылі сваю адмову тым, што не хочуць марнаваць грошы, ім не падабаецца фармат і праграма вечарынкі, яны некамфортна пачуваюцца на вялікіх мерапрыемствах альбо ў іх не склаліся стасункі з калегамі. Некаторым перашкодзілі асабістыя планы, якія немагчыма перанесці на іншы час.

А вось у адказ на пытанне, які падарунак хацелі б атрымаць ад наймальніка, большасць апытаных (82,9 адсотка) сказала, што не адмовілася б ад грашовай прэміі да Новага года. Паралельна з гэтым чвэрць рэспандэнтаў спадзяецца на дыхтоўныя і карысныя падарункі, кожны пяты – на сертыфікаты ў СПА, фітнэс, забаўкі. 14,6 адсотка спадзяюцца атрымаць салодкія падарункі для дзяцей. Сярод менш папулярных варыянтаў брэндаваныя сувеніры (9,2 адсотка), а таксама цукеркі, садавіна і шампанскае (5,9 адсотка).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках