26 снежня 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажырскі самалёт над Казахстанам збіла расейская СПА?

54
Пасажырскі самалёт над Казахстанам збіла расейская СПА?

Апублікаванае відэа з дзіўнымі адтулінамі на фюзеляжы самалёта.

У Сеціве з'явіліся відэазапісы, на якіх выразна бачныя адтуліны на хваставой частцы азербайджанскага самалёта, які выконваў рэйс з Баку ў Грозны і пацярпеў катастрофу ў Казахстане ў сераду, 25 снежня.

Гэтую інфармацыю распаўсюдзіў расейскі Telegram-канал Baza. У паведамленні адзначаецца, што адтуліны нагадваюць пашкоджанні, якія ўзнікаюць у выніку абстрэлу або выбухаў з выкарыстаннем знішчальных элементаў.

Таксама ўкраінскі Telegram-канал "Аператыўны ЗСУ" апублікаваў кадры самалёта, паказаўшы, што Грозны, куды накіроўваўся самалёт, раней зазнаў напад беспілотнікаў.

Афіцыйна расейскія ўлады заявілі, што самалёт быў вымушаны змяніць маршрут і прызямліцца ў Казахстан з-за туману, які тады назіраўся ў Грозным.

Блогер і валанцёр Сяргей Сцярненка выказаў меркаванне, што самалёт мог быць знішчаны сістэмай супрацьпаветранай абароны Расеі.

«Афіцыйная версія - ён не сеў у Грозным праз туман. Але фактычна ў гэты час там працавала расейская СПА, а сам аэрапорт не закрылі», - адзначыў ён.

Акрамя таго, паводле слоў Сцярненкі, на фюзеляжы самалёта бачныя сляды ад трапляння абломкаў, характэрныя для атак ракет ЗРК.

"Хутчэй за ўсё, пасля пашкоджанняў самалёт накіраваўся ад Грознага ў пошуках іншага месца пасадкі, але ўпаў", - падкрэсліў ён.

Тэлеграм-канал «Карты і стрэлачкі» адзначае, што адтуліны на хвасце самалёта падобныя на ўздзеянне знішчальных элементаў зенітнай ракеты.

«У момант пралёта над Каспійскам, самалёт ішоў на вышыні 9 км (дасяжна для «Панцыр-С1»), а потым мог знізіцца для заходу на пасадку. Ён часова знік з радараў у расейскім небе, а з'явіўся ўжо на падлёце да Актау.

Ацалелыя пасажыры распавядаюць пра нейкія выбухі звонку самалёта. На жаль, пілоты загінулі. Але яны сапраўды вялі перамовы з дыспетчарамі. Хутчэй за ўсё, не толькі з расейскімі. А значыць, ёсць шанц, што падрабязнасці трагедыі не будуць схаваныя. Паўтаруся, пакуль не хачу нешта сцвярджаць. Аднак версія з ударам зенітнай ракеты расейскай СПА здаецца мне вельмі магчымай», - піша аўтар тэлеграм-канала.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках