У Беларусі змянілі правілы выплаты дапамог на дзяцей
1- 26.12.2024, 12:33
- 3,070
Новаўвядзенні набудуць моц з 1 студзеня 2025 года.
Саўмін скарэктаваў правілы назначэння дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Асноўныя новаўвядзенні пачнуць працаваць з 1 студзеня 2025 года. Пастанова аб гэтым апублікаваная на pravo.by, заўважыў сайт office life.
Асноўныя новаўвядзенні закрануць дапамогу па цяжарнасці і родах. Так, з разліку бальнічнага выключаць перыяды догляду дзіцяці, малодшага за тры гады. Гэта адбудзецца, калі водпуск па догляду за ім перапыніцца праз ліквідацыю работадаўцы. Са слоў прадстаўнікоў Мінпрацы, праз гэта павялічыцца сума дапамог па цяжарнасці і родах, а таксама па часовай непрацаздольнасці па догляду дзіцяці.
Зменяцца і правілы разліку сумы дапамог для людзей, якія працуюць па грамадзянска-прававых дамовах. Напрыклад, суму дапамогі будуць лічыць на падставе звестак персаніфікаванага ўліку з сумы сярэднядзённага ўзнагароджання, адлюстраванага да месяца ўзнікнення права на дапамогу.
Таксама з 1 студзеня ў поўнай сям'і, калі аднаго з бацькоў прызнаюць абмежавана дзеяздольным або ён не зможа выконваць свае бацькоўскія абавязкі па хваробе, дапамогу на дзяцей зможа атрымаць іншы з бацькоў без змянення месца выплаты.
Акрамя гэтага, з новага года камісіі па прызначэнні дапамог змогуць запытваць больш дакументаў для прыняцця пастаноў для прызначэння дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў або дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў.
Пастанова таксама канкрэтызуе дакументы, паводле якіх дзеці, народжаныя па-за шлюбам, будуць улічвацца ў сям'і маці. Так, яны ўлічваюцца там, калі пагадненнем аб дзецях, пагадненнем аб утрыманні непаўналетніх дзяцей або па судовай пастанове не будзе ўстаноўленае іншае.
Таксама карэкціроўкі закранулі парадак прыпынення самастойнай дзейнасці для догляду дзяцей да трох гадоў. Напрыклад, адвакаты змогуць зрабіць паўзу ў рабоце на пастанову тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў.
Пры гэтым што датычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, а таксама людзей са сферы аграэкатурызму, то для іх парадак прыпынення і аднаўлення дзейнасці не мяняецца.