27 снежня 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: На хвасце азербайджанскага самалёта бачная сур'ёзная прыкмета ўдару звонку

12
Bild: На хвасце азербайджанскага самалёта бачная сур'ёзная прыкмета ўдару звонку

Нямецкі эксперт распавёў, што адбылося з Эmbraer 190, які ўпаў.

Адной з версій катастрофы самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» у Казахстане, падчас якой загінулі 38 і пацярпелі 29 чалавек, назвалі работу расейскіх сістэм СПА. Лайнер маглі збіць памылкова. Аб гэтым піша Bild.

Самалёт, які накіроўваўся з Баку ў Грозны, знік з радараў пасля таго, як перасек расейскую мяжу. Прыкладна праз паўтары гадзіны значна пашкоджаны борт з'явіўся на тэрыторыі Казахстана. Падчас аварыйнай пасадкі ён стукнуўся аб зямлю, але амаль палова пасажыраў выжыла.

Улады Азербайджана, дружалюбна настроеныя ў дачыненні да РФ, у якасці прычыны падзення самалёта назвалі чараду птушак, з якой нібыта сутыкнуўся лайнер, пасля чаго ў самалёце, як мяркуецца, мог падарвацца кіслародны балон.

Разам з тым на відэазапісах і фота лайнера бачныя сотні дробных адтулін у хваставой частцы.

На думку авіяцыйнага эксперта Якаба Верта, сляды на хвасце азербайджанскага самалёта, - не проста вынік катастрофы.

«Мноства дробных адтулін - гэта сур'ёзная прыкмета ўдару звонку», - растлумачыў ён.

Калі рэйс з Баку ў Грозным заходзіў на пасадку, актыўна працавалі сістэмы СПА. На кадрах з горада Шалі, што за 20 кіламетраў на поўдзень ад Грознага, відаць, як зенітная ракета УС РФ збівае невялікі ўкраінскі самалёт-дрон.

Адна з версій палягае ў тым, што вайскоўцы РФ, магчыма, палічылі азербайджанскі самалёт яшчэ адным украінскім БПЛА - і выпусцілі па ім ракету.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках