Defense Express: Самалёт над Грозным збілі гэтак жа, як украінскі лайнер у Іране
6- 26.12.2024, 14:01
- 8,516
Расейскія аператары СПА ведалі, што ў паветры знаходзіцца цывільны самалёт.
Пасажырскі Embraer 190 авіякампаніі AZAL, які разбіўся пад Актаў (Казахстан), відавочна быў падбіты расейскім "Панцырам", які працаваў у аўтаматычным рэжыме, піша Defense Express.
Адразу пасля з'яўлення першых фота і відэа з месца катастрофы пасажырскага самалёта, які рабіў рэйс Баку-Грозны, стала зразумела, што версія аб катастрофе праз чараду птушак - лухта. На кадрах бачныя характэрныя сляды ад абломкаў зенітнай ракеты на хваставой частцы самалёта.
У той дзень расейская СПА адбівала атаку дронаў над Грозным. Расейцы выкарвсталі ЗРГК "Панцыр". Зрэшты, дасведчаныя аператары не маглі пераблытаць робат, лёгкаматорны самалёт і вялікі авіялайнер з размахам крылаў блізу 30 метраў на радарах. Але расейскія аператары гэта зрабілі. Выданне сцвярджае, што "Панцыр" мог спрацаваць аўтаматычна.
У 2020 годзе расейцы выхваляліся, што “Панцыры” маюць асаблівую навінку – цалкам аўтаматычны рэжым. Са слоў распрацоўшчыкаў, комплекс мае “прыкметы штучнага інтэлекту” і зможа збіваць цэлі без удзелу чалавека
У Мінабароны РФ выхваляліся, што "штучны інтэлект" збівае цэлі значна больш эфектыўна, чым з залучэннем аператара. Напраўду ён працуе згодна з даволі простым алгарытмам - збіць усё што ў зоне дасяжнасці без селекцыі цэляў.
Нягледзячы на тое, што кожны цывільны самалёт сігналізуе аб тым, што ён цывільны - у РФ гэта ігнаруюць. Такія аўтаматычныя рэжымы працы існуюць як у асобных сродках СПА, так і рэалізуюцца праз сістэмы адзінага кіравання, калі адна сістэма аўтаматычна кіруе адразу некалькімі ЗРК, якія працуюць без умяшання аператара.
Аўтаматычны рэжым працы таксама ёсць у ЗРК "Тор". Відавочна, менавіта з гэтага комплексу ў аўтаматычным рэжыме быў збіты Boeing-737 украінскай авіякампаніі МАУ рэйса PS752 пад Тэгеранам 8 студзеня 2020 гады.
Выданне піша, што падзеі з азербайджанскім самалётам рэйса №8243 відавочна выглядаюць наступным чынам:
у раёне Грознага Embraer 190 быў абстраляны з ЗРКГ “Панцыр”;
аператар комплексу, які перавёў яго ў аўтаматычны рэжым атрымаў каманду ад свайго камандавання і на ўсіх звёнах было вядома аб наяўнасці ў паветранай прасторы цывільнага самалёта.
“Гэта значыць, расейскія вайскоўцы фактычна свядома далі дазвол на абстрэл пасажырскага лайнера. І а 09:35 паводле мясцовага часу азербайджанскі Embraer 190 падаў сігнал бедства. Улічваючы наяўную інфармацыю, у выніку трапляння ў самалёта была пашкоджаная сістэма кіравання і ён быў толькі часткова кіраваным”, - піша выданне.
Пакуль няма афіцыйнага запісу размоў пілотаў і расейскіх дыспетчараў, але чамусьці азербайджанскі самалёт быў вымушаны ляцець праз Каспійскае мора ў Казахстан. Выданне прагназуе, што расейцы хацелі "вырашыць пытанне з самалётам", калі ён упадзе не ў Расеі, таму судну забаранілі садзіцца ў Грозным і на аэрадромах побач.
Экіпажу ўдалося пратрымаць знявечаны самалёт у паветры больш за 400 км і даляцець да Казахстана. Пілоты паспрабавалі выратаваць пасажыраў. Тое, што 32 пасажыры з 67, якія знаходзілі на борце выжылі, нешта паміж цудам і майстэрствам пілотаў, якія загінулі, рэзюмавала выданне.