27 снежня 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўводзіць у Чорным моры рэжым НС

8
Расея ўводзіць у Чорным моры рэжым НС
Фота: Reuters

Мясцовыя ўлады не могуць даць рады з разлівам мазуту.

Пуцін прыняў пастанову аб увядзенні рэжыму надзвычайнай сітуацыі федэральнага ўзроўню праз разліў мазуту пасля катастрофы танкераў у Керчанскай затоцы. Пра гэта паведаміў кіраўнік анэксаванага Крыма Сяргей Аксёнаў. Напярэдадні губернатар Краснадарскага краю Веньямін Кандрацьеў абвясціў рэжым НС на рэгіянальным узроўні, паведамляе «Радыё Свабода».

Аксёнаў таксама паведаміў, што на ліквідацыю наступстваў разліву будуць выдзеленыя сродкі з федэральнага бюджэту.

Рэжым НС на ўзроўні краю быў уведзены губернатарам Краснадарскага краю Веніямінам Кандрацьевым 25 снежня. Да гэтага, з 17 снежня, у Анапе і Цямруцкім раёне дзейнічаў рэжым НС муніцыпальнага ўзроўню. 21 снежня, пасля таго як нафтапрадукты дасягнулі берагоў Крыма, рэжым НС увялі і ў Керчы.

У Анапе і Цямруцкім раёне ачыстка вядзецца на адцінку працягласцю 54 кіламетры, а ў зоне маніторынгу знаходзяцца 190 кіламетраў узбярэжжа. Да работ прыцягнуты каля чатырох тысяч ратавальнікаў і валанцёраў.

Паводле звестак на 25 снежня, былі сабраны амаль 30 тысяч тон забруджанага пяску, з якіх 23,5 тысячы тон ужо вывезена з пляжаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках