27 снежня 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ: На перадавых рубяжах паўночнакарэйскім падраздзяленням не стае пітной вады

1
ГУВ: На перадавых рубяжах паўночнакарэйскім падраздзяленням не стае пітной вады

Войскі КНДР у Курскай вобласці працягваюць несці страты.

Расея працягвае выкарыстоўваць паўночнакарэйскіх жаўнераў у баявых дзеяннях супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі (ГУВ) Мінабароны Украіны.

Са звестак ГУВ, падтрымку і суправаджэнне штурмавых груп паўночнакарэйскіх войскаў у Курскай вобласці ажыццяўляюць падраздзяленні БПЛА РФ.

"Раніцай 20 снежня 2024 года штурмавікі войска КНДР на адным з участкаў панеслі санітарныя страты ў колькасці не менш як 5 вайскоўцаў. Аднак расейскія афіцэры загадалі працягваць утрыманне пазіцыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама пацверджанае знішчэнне мінамётнага разліку падраздзялення войска КНДР.

"На перадавых рубяжах паўночнакарэйскім падраздзяленням не стае пітной вады - з-за актыўных баявых дзеянняў лагістыка абцяжараная", - дадалі ў ГУВ.

Са звестак выведкі, 20 снежня ў выніку нанесенага Сіламі бяспекі і абароны Украіны агнявой паразы па навале супраціўніка ў раёне населенага пункта Новаіванаўка Курскай вобласці паўночнакарэйскія войскі панеслі значныя страты забітымі і параненымі.

У той жа час 21 снежня расейцы прадоўжылі ўкамплектоўваць падраздзяленні войска КНДР боепрыпасамі і харчаваннем з мэтай замяшчэння страт на пазіцыях і прадаўжэння штурмавых дзеянняў.

А 22 снежня ў выніку паспяховага ўдару Сіл бяспекі і абароны Украіны, магчыма, па адным з ключавых вузлоў сувязі паўночнакарэйскага войска зафіксавана рэзкае зніжэнне радыёабмену паміж вайскоўцамі КНДР.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках