Сабаленка саромеецца атрымліваць узнагароды ад рэжыму?
10- 26.12.2024, 16:42
- 7,440
Беларуская тэнісістка не з'явілася на ўшаноўванне найлепшых спартоўцаў краіны.
На ўшаноўванні Нацыянальным алімпійскім камітэтам у Менску найлепшых атлетаў гэтага года не было Арыны Сабаленкі. Першая ракетка свету даслала відэазварот, піша БЕЛТА.
Беларуская тэнісістка, якая заканчвае год першай ракеткай свету, разам з батутысткай Віялетай Бардзілоўскай (сярэбраная прызёрка АГ у Парыжы) перамагла ў намінацыі "Найлепшая спартоўка".
"Хачу падзякаваць арганізатарам за прызнанне, а заўзятарам - за падтрымку, яна адчуваецца нават удалечыні ад дома. Спадзяюся прыносіць эмоцыі ў вашы дамы і далей", - цытуе БЕЛТА Сабаленка ў відэазвароце.
Адзначым, што Арына нічога не паведаміла аб узнагародзе ў сваіх сацсетках.