27 снежня 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На межах ЕЗ і Беларусі ўтварыліся экстрэмальныя чэргі

5
На межах ЕЗ і Беларусі ўтварыліся экстрэмальныя чэргі

Напярэдадні 25 снежня на мяжы ЕЗ з Беларуссю ўтварыліся шматкіламетровыя чэргі.

Мяркуючы з паведамленняў у тэматычных чатах, сітуацыя па-ранейшаму застаецца напружанай, піша «Нямецкая хваля».

Са слоў тых, хто едзе ў Беларусь праз пункт пропуску «Меднікі - Каменны Лог», праходжанне мяжы на легкавым аўто займае да 60 гадзін, і яшчэ 200 аўто наперадзе нас. За ноч прасунуліся на 300 метраў», - апісвае сітуацыю раніцай 26 снежня адна з карыстальніц.

У пункце пропуску "Салечнікі" (з беларускага боку - "Беняконі") чаканне ўезду ў Беларусь раніцай 26 снежня складала больш за 35 гадзін.

Менш напружанай сітуацыя стала на польска-беларускай мяжы: паводле інфармацыі ўдзельнікаў чата, чарга ў пункце пропуску "Тэрэспаль - Берасце" расцягнулася на 30 гадзін 23 снежня чаканне ўезду складала блізу двух дзён.

Аўтобусы, якія едуць з Літвы і Польшчы ў Беларусь, паводле інфармацыі ўдзельнікаў чата, прыходзяць практычна паводле раскладу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках