Тайланд стане партнёрам БРІКС
3- 26.12.2024, 18:02
- 2,010
У арганізацыю краіну паклікала Расея.
Тайланд прыняў запрашэнне Расеі стаць краінай-партнёрам БРІКС. Пра гэта заявіў спікер МЗС Тайланда Джыраю Хунсуб, паведамляе Bangkok Post.
Паводле ягоных слоў, 31 кастрычніка Тайланд атрымаў ад Расеі, старшыні БРІКС у 2024 годзе, афіцыйнае запрашэнне стаць краінай-партнёрам БРІКС. А ўжо 24 снежня адбылося пасяджэнне кабінета міністраў, на якім была прынятая пастанова, што Тайланд дасць станоўчы адказ на гэтае запрашэнне.
«У той жа дзень міністр замежных спраў Тайланда накіраваў ліст міністру замежных спраў Расеі, у якім была дадзеная згода Тайланду далучыцца да БРІКС як краіне-партнёрцы», - заявілі ў МЗС Тайланда.