У Новы год беларусы працуюць больш за іншых на постсавецкай прасторы
2- 26.12.2024, 19:41
- 3,084
У беларусаў няма доўгіх вакацый на Новы год.
Большасць жыхароў Беларусі жадаюць правесці навагоднія святы дома.
Такімі планамі падзяліліся 60% беларусаў, якія ўдзельнічалі ў апытанні Wildberries.
Спыталі пра гэта і жыхароў Расеі, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Арменіі ды Грузіі. Там адсотак ахвочых застацца дома прыкладна такі ж. Самы нізкі ён у Расеі - 55%.
Саму навагоднюю ноч большасць таксама правядзе дома ці ў гасцях. Толькі 1-2% апытаных будуць знаходзіцца ў дарозе ці за мяжой.
На працы паслухаюць бой курантаў 3-4%. І больш за ўсё тых, каму давядзецца працаваць у ноч на 1 студзеня, выявілася ў Беларусі - 16%. Гэта злучаюць з асаблівасцямі вытворчага календара ў краіне.