УСУ падбілі расейскі «Тор-М2» у Запарожскай вобласці
1- 26.12.2024, 20:01
- 2,756
Відэа.
Украінскія вайскоўцы падбілі варожы ЗРК «Тор-М2». Гэта адбылося ў Запарожскай вобласці.
Пра гэта паведамляюць Сілы беспілотных сістэмаў.
Паводле звестак Сілаў беспілотных сістэмаў, варожую зброю падбілі аператары 412-га палка «NEMESIS». Гэта адбылося недалёка ад населенага пункта Зеленаполь.
З прычыны крытычных пашкоджанняў комплекс стаў непрыдатным для выкарыстання. Кошт новага ЗРК складае блізу 25 мільёнаў даляраў – яшчэ адна сур'ёзная страта для расейскай сістэмы СПА.
«Аператары СБС наглядна дэманструюць, як дакладнае планаванне і сучасныя тэхналогіі мяняюць сітуацыю на полі бою», – падпісана відэа.