Стала вядомая прычына смерці мужчыны на коўзанцы ў Менску
4- 26.12.2024, 20:26
- 22,202
Здарэнне адбылося 21 снежня.
У Менску 21 снежня на адкрытай коўзанцы на Нямізе памёр мужчына. Пасля ўскрыцця стала вядомая дакладная прычына смерці – гэта ішэмічная хвароба сэрца. Кіраўніцтва кампаніі «Супрым Ф1», да якой адносіцца коўзанка, падзялілася інфармацыяй пра гэта са СМІ.
– Мужчына 1986 года нараджэння раней стаяў на ўліку ў наркалагічным дыспансеры. З 2 снежня ён лекаваўся ад атручэння алкаголем. За пяць дзён да здарэння ён выйшаў са шпіталя. Ускрыццё паказала ішэмічную хваробу сэрца, ніякіх траўмаў выяўлена не было. Ішэмія ў яго пачалася за 5 гадзінаў да здарэння. Падчас выхаду на лёд мужчына быў цвярозы, – расказаў дырэктар кампаніі.
У кіраўніцтве рэкамендавалі людзям, асабліва ў перыяд навагодніх святаў, звяртаць увагу на свой стан і ні ў якім разе не ўжываць алкагольныя напоі перад выхадам на лёд.
Нагадаем, трагічны выпадак адбыўся ўвечары 21 снежня на адкрытай коўзанцы на Нямізе («F-1 Каток»). Падчас масавых катанняў аднаму з наведвальнікаў стала блага. На месца выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Больш за 50 хвілінаў лекары праводзілі рэанімацыйныя дзеянні, але мужчыну выратаваць не ўдалося.