27 снежня 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаў рынак Слоніма ў 1934 годзе

16
Як выглядаў рынак Слоніма ў 1934 годзе

Яго зафіксавала амерыканская вандроўніца.

Амерыканская даследчыца і вандроўніца Луіза Арнер Бойд у 1934 годзе некалькі месяцаў фатаграфавала тэрыторыю Заходняй Беларусі (тады яна адносілася да Польшчы) падчас сваёй навуковай экспедыцыі са Львова да Вільні. Цяпер некалькі тысячаў здымкаў з той паездкі захоўваюцца ў калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі. Акрамя вялізнага аб'ёму фатаграфій з тэрыторыі Палесся, у архіве сустракаюцца і здымкі іншых беларускіх мясцінаў. «Люстэрка» сабрала кадры з гарадскога рынку ў Слоніме, які Луіза Арнер Бойд фатаграфавала 9 кастрычніка 1934 года (цяпер на месцы Гандлёвай плошчы – плошча Леніна). Пад некаторымі здымкамі – арыгінальныя тлумачэнні, якія пакінула сама падарожніца.

«Агуркі каштуюць 30 грошаў за 60 агуркоў; капуста – 5 грошаў за штуку; буракі – 5 грошаў за кілаграм; кветкавая капуста – ад 20 да 30 грошаў за штуку». Гарадскі рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Віск
Жанчына на гарадскім рынку ў Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. У кошыку ля ног жанчыны, якая стаіць, курыца. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
«Кармленне коней з вазоў. Звярніце ўвагу на ярмо для вазка, прыхінутае да кола воза». Рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
«Звярніце ўвагу на тып кошыкаў. Гэта быў адзіны рынак у Польшчы, дзе я такія бачыла». Гарадскі рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі універсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
Жанчына, коні і сабака на гарадскім рынку ў Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
«Прадавачкі ягадаў». Гарадскі рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
«Два чалавекі нясуць фермерскую прадукцыю». Гарадскі рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
«Прадавец курэй». Гарадскі рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
«Прадавачкі ягадаў». Гарадскі рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
Гарадскі рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Як відаць на фота, прадаюцца плеценыя кошыкі розных відаў, драўляная кадка, венікі. Справа відаць нейкія дэкаратыўныя кошыкі на высокіх падстаўках. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсі
«Прадавачкі ягадаў». Гарадскі рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
Гарадскі рынак у Слоніме, 9 кастрычніка 1934 года. Фота: Луіза Арнер Бойд, з калекцыі ўніверсітэта Вісконсін-Мілуокі, ЗША
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках