28 снежня 2024, Субота, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Azerbaijan Airlines: Самалёт перад катастрофай у Казахстане зазнаў вонкавае ўздзеянне

8
Azerbaijan Airlines: Самалёт перад катастрофай у Казахстане зазнаў вонкавае ўздзеянне

Гэта пацвярджаюць сведчанні пасажыраў, якія выжылі.

Азербайджанская авіякампанія Azerbaijan Airlines заявіла, што перад тым, як іх пасажырскі самалёт пацярпеў авіякатастрофу ў Актау, Казахстан, ён адчуў «вонкавае фізічнае і тэхнічнае ўмяшанне».

Адзначаецца, што ў заяве не было дэталізавана, у чым палягала гэтае ўмяшанне.

Акрамя таго, Azerbaijan Airlines паведаміла, што прыпыняе палёты яшчэ ў тры расейскія гарады — Уладзікаўказ, Ніжні Ноўгарад і Саратаў. Раней у пятніцу авіякампанія заявіла, што прыпыняе палёты ў сем гарадоў Расеі - Мінводы, Сочы, Валгаград, Уфу, Самару, Грозны і Махачкалу.

Чатыры інфармаваныя крыніцы сказалі Reuters, што расейская СПА памылкова збіла самалёт.

Акрамя таго, паводле звестак выдання, два пасажыры самалёта распавялі, што чулі сама меней адзін гучны выбух, калі самалёт набліжаўся да першапачатковага пункта прызначэння — Грознага.

«Пасля выбуху…я думаў, што самалёт разваліцца на часткі», - распавёў агенцтву Reuters адзін з пасажыраў, Субханкул Рахімаў, які знаходзіцца ў шпіталі.

Ён сказаў, што пачаў чытаць малітвы і рыхтавацца да канца пасля таго, як пачуў выбух.

«Было відавочна, што самалёт быў нейкім чынам пашкоджаны…Ён быў нібыта п'яны - гэта ўжо быў не той самалёт», - дадаў ён.

Іншая пасажырка самалёта расказала Reuters, што таксама пачула гучны выбух.

«Я вельмі спалохалася», - распавяла Вафа Шабанава, дадаўшы, што быў і другі выбух.

Пасля гэтага сцюардэса сказала пасажырцы перайсці ў заднюю частку самалёта.

Абодва пасажыры заявілі, што пасля выбуху ў салоне самалёта ўзнікла праблема з узроўнем кіслароду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках