28 снежня 2024, Субота, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал ЗША Ходжэс: Пасля 2025 года Расея не зможа ўтрымацца

8
Генерал ЗША Ходжэс: Пасля 2025 года Расея не зможа ўтрымацца
БЭН ХОДЖЭС

У краіны занадта вялікія эканамічныя праблемы.

Расеі будзе складана весці вайну пасля 2025 года праз праблемы з эканомікай, прагназуе былы камандзір Сухаземных войск ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс. Сваё меркаванне з гэтай нагоды ён выказаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Кіеў24» у адказе на пытанне, ці скончыцца вайна ва Украіне ў 2025 годзе.

«Усё кажа аб тым, што Расея не можа ўтрымацца далей эканамічна пасля 2025 года. Яны маюць вельмі сур'ёзныя праблемы ў эканоміцы. Я б не сказаў, што яны не змогуць працягваць, але ім будзе вельмі-вельмі складана гэта рабіць», - адзначыў Ходжэс.

З яго слоў, шмат залежыць і ад заходніх краін і ЗША.

«Трэба прадэманстраваць, што мы не пакінем Украіну, пакуль Украіна не пераможа ў гэтым канфлікце», - падкрэсліў вайсковец.

Наконт дзеянняў новай адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па заканчэнні вайны ва Украіне Ходжэс не ўзяўся рабіць прагнозы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках