28 снежня 2024, Субота, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя танкераў у Керчанскай пратоцы: РФ утойвае маштабы

5
Аварыя танкераў у Керчанскай пратоцы: РФ утойвае маштабы

Праўда выйдзе вонкі ўлетку.

Расейская Федэрацыя хавае сапраўдную колькасць нафтапрадуктаў, якія ўжо выцеклі і працягваюць выцякаць у Чорнае мора праз аварыю танкераў «Волганафта-212» і «Волганафта-239» ля Керчанскай пратокі.

Пра гэта кіраўніца Усеўкраінскай экалагічнай лігі Таццяна Цімачка заявіла ў эфіры «КІЕЎ-24».

«Яны (расейцы - заўв.) хаваюць сапраўдную колькасць нафтапрадуктаў, якія там былі. Спачатку казалі, што гэта былі дзве тысячы тон, потым - чатыры, потым - шэсць…», - сказала яна.

Удакладненая інфармацыя аб колькасці мазуту паступова высвятляецца праз умяшанне валанцёраў, якія пачалі збіраць нафтапрадукты на ўзбярэжжы.

«Гэта ж маштабы абсалютна беспрэцэдэнтныя па ўсёй тэрыторыі ўзбярэжжа. Нават калі мазут будзе сабраны, фізічна сабраная яго значная частка з прыбярэжнай паласы, то патрэбныя спецыяльныя захады для ачысткі пяску ад астаткаў нафтапрадуктаў, бо нафтавая плёнка і далей будзе прысутнічаць…», - адзначае Цімачка.

Яна адзначыла, што ў трумах патанулых танкераў застаюцца тоны нафтапрадуктаў і плёнка, якая ствараецца ў вадзе, яшчэ доўга будзе атручваць флору і фауну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках