На вылеце з Лібана затрымалі сваячак Асада з фальшывымі пашпартамі
10- 27.12.2024, 19:42
- 14,054
Яны хацелі паляцець у Каір.
У аэрапорце сталіцы Лібана Бейрута затрымалі сваячак зрынутага дыктатара Сірыі Башара Асада — жонку і дачку яго стрыечнага брата Дурэйда, якія спрабавалі пакінуць краіну з фальшывымі сірыйскімі пашпартамі.
Пра гэта паведаміла выданне Al-Quds Al-Arabi.
Іх затрымалі ў аэрапорце «Рафік Харыры» ў сталіцы краіны Бейруце, а затым накіравалі да пракурора, які і прыняў пастанову аб арышце. Ён заявіў, паводле звестак агенцтва, што іх суправаджаў сын адной з жанчын, які мае сапраўдны сірыйскі пашпарт. Сям'я збіралася паляцець у Каір.