У Віцебску згарнулі гандаль рэчамі са згарэлага ГЦ «Беларусь»
- 27.12.2024, 20:12
- 4,210
Рэчы прадавалі проста на вуліцы.
У Віцебску пасля скаргаў згарнулі гандаль рэчамі з згарэлага ГЦ «Беларусь», якія днямі прадавалі проста на вуліцы, паведамілі на TikTok-старонцы vitebsk.live.
Аўтар старонкі расказаў, што прыехаў на месца, дзе гандлявалі рэчамі з згарэлага ГЦ «Беларусь», але высветлілася, што там ужо згарнулі ўвесь гандаль.
«Я пагутарыў з прадаўцамі – яны сказалі, што людзі паскардзіліся, нешта не спадабалася», – паведаміў ціктакер.
Паводле ягоных словаў, спачатку прадпрымальнікі чакалі дазволу распрадаць тавар, які закуродыміўся праз пажар. Аднак у выніку гандаль забаранілі, і «ёсць меркаванне, што гэта небяспечна – гандляваць такой прадукцыяй пасля пажару».