28 снежня 2024, Субота, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Асаму Судзукі, які кіраваў Suzuki больш за 40 гадоў

4
Памёр Асаму Судзукі, які кіраваў Suzuki больш за 40 гадоў
АСАМУ СУДЗУКІ

Ён спачыў ва ўзросце 94 гадоў.

Ва ўзросце 94 гадоў памёр Асаму Судзукі, які з 1978 да 2021 года ўзначальваў кампанію Suzuki Motor, паведамляе Reuters. Як паведамілі ў кампаніі, Судзукі памёр ад лімфомы.

За час ягонай працы ў кампаніі Suzuki сфармавала альянсы з General Motors і Volkswagen для продажу машынаў у Паўночнай Амерыцы і Еўропе. Пад кіраўніцтвам Судзукі кампанія заняла дамінантную долю рынку малалітражных аўтамабіляў у Індыі.

Судзукі быў вядомы сваёй беражлівасцю. Напрыклад, ён патрабаваў знізіць столі на заводзе, каб эканоміць на кандыцыянаванні паветра, а таксама лётаў эканом-класам нават у старэчым узросце, піша агенцтва.

Судзукі пры нараджэнні меў прозвішча Мацуда, але змяніў яго пасля жаніцьбы з унучкай заснавальніка Suzuki Motor Corporation Мічыа Судзукі. Ён пачаў працаваць у аўтакампаніі ў 1958 годзе, а ў 1978 годзе заняў пасаду прэзідэнта і генеральнага дырэктара карпарацыі.

У 2016 годзе Судзукі перадаў пасаду гендырэктара сыну, застаўшыся старшынёй рады дырэктараў яшчэ на пяць гадоў. Потым да канца жыцця ён захоўваў пасаду дарадцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках